Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Люты 2016 22:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх студэнтаў на дыскатэку «Універ. Birthday party» у МЦ «Гродна»

У гонар 76-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў маладзёжным цэнтры «Гродна» 26 лютага 2016 года пройдзе дыскатэка «Універ. Birthday party».

Купалаўцаў чакае насычаная забаўляльная праграма: сэты лепшага рэтра ды-джэя Беларусі DJ_Troyan, выступ DJ Dmitry Matus, клубны КВЗ, танцавальнае шоу і многае іншае!

Уваход - для паўналетніх. Квіткі можна набыць у прафкаме студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 229.

Пачатак у 22.00.