Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 15 Студзень 2022 09:33

Маладому выбаршчыку

«ТВАЕ ЖЫЦЦЁ — ТВЫ ВЫБАР!»

 

Наша краіна знаходзіцца напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі - рэферэндуму.

Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, запланаваны на 27 лютага 2022 года, - гэта ўсенароднае галасаванне (рэферэндум) па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Новы праект Канстытуцыі накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацаванне сацыяльнай палітыкі, падтрымку моладзі, удасканаленне дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне.

На рэферэндум будзе вынесенае адзінае пытанне - аб згодзе з новай рэдакцыяй канстытуцыі.

Удзел у рэферэндуме - гэта грамадзянскі абавязак, праява адказнасці кожнага з нас за лёс сваёй краіны.

Ваш удзел у рэферэндуме - паказчык Вашай грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі.

Маладосць - гэта час адвагі, час інтэнсіўнай вучобы і працы. Вам, маладым людзям трэба будзе згуртавацца і ісці па дарозе жыцця, знайсці і зразумець сваё прызначэнне, усвядоміць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, вартымі яе вялікіх традыцый. Для гэтага неабходны ўпартасць і ініцыятыва, мужнасць і ўсвядомленасць, працавітасць і адказнасць. І трэба памятаць, што менавіта Ваша сацыяльна-грамадзянская дзейнасць - гарант не толькі асабістага поспеху, але развіцця і працвітання нашай Радзімы.

Мы жывем у цудоўнай краіне і нам не абыякавая яе будучыня. Нам, грамадзянам сваёй краіны, трэба зрабіць вельмі сур'ёзны, важны, шмат у чым вызначальны выбар, і рэферэндум - гэта рэальная магчымасць унесці свой уклад ва ўпраўленне і стварэнне будучыні дзяржавы.

У Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца мэтанакіраваная маладзёжная палітыка, ажыццяўляецца сацыяльная падтрымка маладых сем'яў. Сёння пры актыўнай падтрымцы дзяржавы маладое пакаленне мае права на захаванне і ўмацаванне здароўя, атрыманне якаснай адукацыі і прафесій, магчымасць ажыццявіць свае жыццёвыя планы.

Калі ТЫ за стабільнасць і дабрабыт, за мір і працвітанне, значыць, Мы разам! Менавіта ТВОЙ голас на рэферэндуме можа аказацца вырашальным! І менавіта зараз важна прыйсці кожнаму, прыняць асабісты ўдзел у рэферэндуме. Бо такая гістарычная падзея не можа застацца безуважнай для кожнага грамадзяніна. Прыняўшы ў ім удзел, ТЫ робіш свой унёсак у фармаванне будучыні Беларусі.

Памятай: сёння будучыню выбіраеш ТЫ!

Прагаласуем разам за нашу будучыню, за моцную і квітнеючую Беларусь!

 

Памятка маладому выбаршчыку


Як галасаваць?

Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста, галасаванне за іншых грамадзян, у тым ліку па даверанасці, не дапускаецца.

 

Бюлетэнь выдаецца грамадзяніну, уключанаму ў спіс, пры прад'яўленні:

  • пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы);
  • службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі);
  • вадзіцельскага пасведчання;
  • пенсіённага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі);
  • студэнцкага білета;
  • даведкі органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь).


Пры атрыманні бюлетэня ўдзельнік рэферэндуму ставіць подпіс у адпаведнай графе спіса грамадзян. Член участковай камісіі, які выдаў удзельніку рэферэндуму бюлетэнь, таксама распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.

Бюлетэнь запаўняецца ўдзельнікам рэферэндуму ў кабіне ці пакоі для тайнага галасавання.

Бюлетэні для галасавання прадугледжваюць два варыянты адказу на пытанне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь - за або супраць. Пры галасаванні за адабрэнне грамадзянін ставіць у бюлетэні любы знак у квадраце пад словам "За", а пры галасаванні супраць ставіць любы знак у квадраце пад словам "Супраць".

Бюлетэнь запаўняецца ўдзельнікам рэферэндуму ў спецыяльна абсталяванай кабіне, іншым спецыяльна абсталяваным месцы, дзе не дапускаецца прысутнасць іншых асоб.

Запоўненыя бюлетэні апускаюцца ўдзельнікамі рэферэндуму ў апячатаныя (апламбаваныя) скрыні для галасавання, або ў тэхнічныя сродкі падліку галасоў пры іх выкарыстанні.

 

Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага 2022 года


Час працы ўчастковых камісій:


27 лютага 2022 г. з 08.00 да 20.00.

 

 

Датэрміновае галасаванне праводзіцца

з 22 лютага (аўторак) па 26 лютага (субота) 2022 года.

Час працы ўчасткаў для галасавання на перыяд датэрміновага галасавання:

- з 10.00 да 14.00;

- з 16.00 да 19.00.

Студэнты, зарэгістраваныя па вул. Ажэшкі, 22 (галоўны корпус універсітэта), галасуюць на ўчастку № 14, які знаходзіцца ў навучальным корпусе №1 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22). Папярэдняе галасаванне - у аўд. 125 (1 паверх), у асноўны дзень - фае 2 паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта.

Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 2 (вул. Даватара, 27), галасуюць на ўчастку № 11 у навучальным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы № 2 (вул. Даватара, 3/1).

Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце №3 (БЛК, 3), галасуюць на ўчастку №42 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (вул. Горкага, 80).

Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 4 (вул. Пралетарская, 16), галасуюць на ўчастку № 130, размешчаным у інтэрнаце № 4 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Пралетарская, 16).

Студэнты і работнікі, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 5 (вул. Ліможа, 27), галасуюць на ўчастку № 56 у Дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 36 г.Гродна з польскай мовай навучання" (вул. Курчатава, 43).

Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце №6 (вул. Дубко, 20) галасуюць на ўчастку №45, які знаходзіцца ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага” (вул. Дзяржынскага 41 Б).

Курсанты ваеннага факультэта галасуюць на ўчастку № 72 у воінскай часці 05733 (вул. Фолюш, 15/137).

Работнікі, якія жывуць у інтэрнаце № 1 (вул. Сацыялістычная, 66) галасуюць на ўчастку № 6 у Гродзенскай гарадской гімназіі (вул. Парыжскай Камуны, 3).

Работнікі і студэнты, зарэгістраваныя ў г.Гродна, галасуюць па месцы жыхарства.

 

Запрашаем на рэферэндум!