Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Красавік 2020 14:28

Стымуляванне навуковай дзейнасці

Асноўныя механізмы стымулявання навуковай і інавацыйнай дзейнасці супрацоўнікаў універсітэта

 

Выкананне навукова-даследчых работ

 

1. Стымуляванне выканаўцаў НДДКР, што фінансуюцца з пазабюджэтных крыніц

 

Уліковая палітыка ўніверсітэта ў 2014 вызначае адлічэнні па НДДКР, на фінансаванне накладных выдаткаў у памеры 20% ад аб'ёму работ, за вылікам выдаткаў па працах, выкананым іншымі арганізацыямі, па ўсіх тэмах, за выключэннем:

 

НДДКР, якія выконваюцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў и арганізацый і на іх тэрыторыі, з аб'ёмам фінансавання больш за 200 млн. руб.;

 

НДДКР, якія выконваюцца за кошт замежных заказчыкаў (экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг).

 

З мэтай стымулявання заключэння дамоваў на выкананне пералічаных НДДКР, для іх вызначаныя адлічэнні на фінансаванне накладных выдаткаў у памеры 3% ад аб'ёму работ. 

 

 

 

2. Размеркаванне прыбытку ад выканання НДР для прэміравання выканаўцаў

 

Не менш за 75% сродкаў фонду матэрыяльнага заахвочвання, сфарміраванага з атрыманай ад выканання НДР прыбытку, накіроўваецца на стымуляванне інавацыйнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці супрацоўнікаў універсітэта.

 

Прэміраванне супрацоўнікаў за заключэнне дамовы з прадпрыемствамі і арганізацыямі на выкананне НДР або пастаўку навукова-тэхнічнай прадукцыі (працэнт ад прыбытку):

 

– з прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь – 20%;

 

– з замежнымі арганізацыямі – 30%. 

Загад № 348 от 09.04.2015 г«Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД» 

3. Гранты для правядзення сумесных навуковых даследаванняў БДУ – ГрДУ

 

Мэта грантаў – падтрымка сумесных даследаванняў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў.

 

Крыніца фінансавання – уласныя сродкі ГрДУ, што накіроўваюцца на заработную плату выканаўцам ў форме прэміравання.

 

Патрабаванні да вынікаў праекта – справаздача, апублікаванне вынікаў. 

Загад № 570 ад 28.04.2010 г.  «Аб зацвярджэнні «Палажэння аб конкурсе сумесных Грантаў для правядзення навуковых даследаванняў ГрДУ і БДУ»

Палажэнне аб конкурсе сумесных Грантаў для правядзення навуковых даследаванняў ГрДУ і БДУ  

Публікацыйная актыўнасць

 

1. Прэміраванне за публікацыі ў выданнях з высокім узроўнем цытавання:

 

–публікацыя артыкула ў часопісе, які мае імпакт-фактар (уключаным у базы дадзеных SCOPUS і (або) Web of Knowledge) – 15 базавых велічынь, плюс дадаткова 3 базавыя велічыні за кожную поўную адзінку імпакт-фактару часопіса;

 

– публікацыя артыкула ў часопісе, які мае Расійскі індэкс навуковага цытавання - 6 базавых велічынь;

 

– публікацыя манаграфіі, рэцэнзія на якую апублікаваная ў часопісе, які мае імпакт-фактар (уключаным ў базы дадзеных SCOPUS і (або) Web of Knowledge) – 70 базавых велічынь.

 

Пры наяўнасці суаўтараў і адсутнасці дакумента аб размеркаванні аўтарскага ўкладу прэміраванне ажыццяўляецца роўнымі долямі для кожнага з суаўтараў.

 

Суаўтары, якія не з'яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі ўніверсітэта, не прэміруюцца 

Загад № 348 от 09.04.2015 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД» 

2. Дадатковыя меры стымулявання публікацыйнай актыўнасці

 

Аплата кошту перакладу артыкула на англійскую мову і яе публікацыі (у эквівалентным памеры да 50 базавых велічынь) у выданнях з высокім узроўнем цытавання за кошт уласных сродкаў універсітэта прымаецца Навукова-тэхнічным саветам па факце апублікавання артыкула.

 

  

Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці

 

1. Заахвочванне аўтараў аб'ектаў прамысловай уласнасці:

 

Прэміраванне аўтараў патэнтаў:

 

– на вынаходніцтва - 10 базавых велічынь;

 

– на карысную мадэль - 5 базавых велічынь.

 

Пры заключэнні ліцэнзійнай дамовы аўтара патэнта дадаткова прэміруюць у памеры 25% атрыманага ўніверсітэтам прыбытку ў выніку рэалізацыі правоў на АСС. 

Загад № 348 от 09.04.2015 г.  «Аб матэрыяльным стымуляванні (прэміраванні) работнікаў за асаблівыя дасягненні ў галіне НДІД» 

 

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы даследаванняў

 

1. Набыццё абсталявання для падраздзяленняў, якія паказваюць высокую выніковасць навуковай дзейнасці

 

Прыярытэтнае ўключэнне ў план закупак унікальнага і дарагога навуковага абсталявання заявак факультэтаў і кафедраў - лідараў у прыцягненні праектных сродкаў. 

 

  

2. Размеркаванне прыбытку ад выканання НДР

 

Не менш за 75% сродкаў фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця, сфарміраванага з атрыманай ад выканання НДР прыбытку, накіроўваецца на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў - выканаўцаў НДР.

 

Правядзенне навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў

 

1. Падтрымка  навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце

 

Забеспячэнне фінансавай падтрымкі (за кошт мэтавых сродкаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь) выдання прац не больш за 1 міжнародную і 1 студэнцкую канферэнцюй высокага ўзроўню на факультэце ў год.

 

 

 

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі

 

1. Прэміраванне за абарону дысертацый супрацоўнікаў універсітэта

Дысертацыя Памеры прэмій
Спашукальнік Кіраўнік
Кандыдацкая 50 базавых велічынь 45 базавых велічынь
Доктарская 100 базавых велічынь 35 базавых велічынь

Загад № 1427 ад 19.12.2012 г. «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў, якім прысуджаны вучоные ступені і выданы нацыянальныя дыпломы доктара навук або кандыдата навук»

2. Матэрыяльная падтрымка работнікаў, якія завяршаюць працу над дысертацыяй

 

Уключае стымулюючыя штомесячныя і разавыя выплаты, гранты (грант рэктара), кампенсацыю выдаткаў работніка, панесеных у сувязі з падрыхтоўкай дысертацыі.

Загад № 1013 ад 11.07.2011 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый»

Загад № 725 ад 09.07.2014 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб грантах рэктара ў новай рэдакцыі»

3. Накіраванне супрацоўнікаў універсітэта на навучанне ў мэтавую аспірантуру і дактарантуру

 Ажыццяўляецца конкурсны адбор кандыдатур з ліку супрацоўнікаў універсітэта і іх наступнае накіраванне ў мэтавую аспірантуру і дактарантуру за кошт сродкаў універсітэта.

  

4. Заахвочванне эфектыўна працуючых кіраўнікоў аспірантаў

 Разовая надбаўка ў памеры 50% службовага акладу прафесарам і (або) дактарам навук, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва двума і больш аспірантамі.

 Памяншэнне вучэбнай нагрузкі кіраўнікам, якія за апошнія тры гады забяспечылі падрыхтоўку не менш за адну кандыдацкаю дысертацыю, абароненую у тэрмін не пазней, чым на працягу года пасля заканчэння аспірантуры, і ажыццяўляюць кіраўніцтва аспірантам, які апублікаваў не менш за тры навуковыя артыкулы ў выданнях, уключаных у пералік ВАК . 

  

5. Падтрымка маладых вучоных і аспірантаў

 Матэрыяльная дапамога маладым вучоным ва ўзросце да 32 гадоў з ліку магістрантаў, аспірантаў завочнай формы навучання і выпускнікоў аспірантуры ў памеры 2 базавых велічынь штоквартальна пры ўмове актыўнага правядзення навуковых даследаванняў, наяўнасці публікацый і ўдзелу ў навукова-тэхнічных распрацоўках.

 Дадаткова:

 5,9 % стыпендыяльнага забеспячэння вылучаецца на выплату надбавак і матэрыяльную дапамогу аспірантам;

 1,6% стыпендыяльнага забеспячэння накіроўваецца на матэрыяльную дапамогу аспірантам для ўдзелу ў навукова-арганізацыйных мерапрыемствах.

Загад № 611 ад 29.05.2009 г. «Аб зацвярджэнні Парадку аказання матэрыяльнай падтрымкі маладым вучоным установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Навукова-даследчая работа студэнтаў

 Студэнты, якія актыўна займаюцца і якія дамагліся значных вынікаў у навукова-даследчай рабоце, узнагароджваюцца дыпломамі, граматамі, грашовымі прэміямі, навуковымі камандзіроўкамі на канферэнцыі, прадстаўляюцца да імянных і павышаных стыпендый, атрымліваюць рэкамендацыі для паступлення ў магістратуру і аспірантуру.

 Формы стымулявання навукова-даследчай работы студэнтаў ўключаюць: 

 1. Арганізацыя правядзення Персанальнага конкурсу студэнтаў-даследчыкаў

 У адпаведнасці з актуальным Палажэннем аб персанальным конкурсе студэнтаў-даследчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы штогод праводзіцца Персанальны конкурс студэнтаў-даследчыкаў універсітэта, які, пры дапамозе спецыяльна распрацаванай рэйтынгавай ацэнкі студэнцкіх навуковых дасягненняў, выяўляе лепшых даследчыкаў.

 Па выніках конкурсу шэсць пераможцаў у дзвюх намінацыях - «Гуманітарныя навукі» і «Натуральна-тэхнічныя навукі» ўзнагароджваюцца Дыпломамі трох пераможных катэгорый і грашовымі прэміямі.

Прэміраванне пераможцаў:

Катэгорыя Памеры прэмій
1-е месца 8 базавых велічынь
2-е месца 6 базавых велічынь
3-е месца 4 базавыя велічыні

Загад № 251 ад 11.03.2012 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення персанальнага конкурсу сярод студэнтаў-даследчыкаў ГрДУ імя Я. Купалы»

Загад № 474 ад 07.05.2014 г. «Аб арганізацыі персанальнага конкурсу студэнтаў-даследчыкаў» 

2. Прэміраванне студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ і іх кіраўнікоў

Па выніках штогадовага Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь студэнты, якія сталі лаўрэатамі конкурсу і/або работам якіх прысвоена першая катэгорыя, узнагароджваюцца прэміямі ў памеры 7 і 5 базавых велічынь адпаведна.

Студэнты, работам якіх прысуджана другая і трэцяя катэгорыі, узнагароджваюцца дыпломамі другой і трэцяй катэгорый. 

3. Прэміраванне навуковых кіраўнікоў студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ 

Па выніках штогадовага Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студентаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь навуковыя кіраўнікі студэнтаў, якія сталі лаўрэатамі конкурсу і/або работам якіх прысуджана першая катэгорыя, узнагароджваюцца прэміямя на аснове пададзенага дэканам факультэта прадстаўлення на імя рэктара аб прэміраванні навуковага кіраўніка з фонду зарабатнай платы ПВС: – за навуковае кіраўніцтва студентамі, якія атрымалі дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у памеры 20 гадзін за адну работу; – кіраўнікоў навукова-даследчыцкіх студэнцкіх гурткоў (студэнцкай навукова-даследчыцкай лабараторыі), якія падрыхтавалі на менш за  2 прызавыя конкурсныя навуковыя работы, выставачныя экспанаты ў памеры 50 гадзін.

Кваліфікацыя Кошт пагадзіннай аплаты працы
прафесар, доктар навук 3,3  руб
дацэнт, кандыдат навук 3,25 руб.
без вучонай ступені 2,75 руб.

Пастанова Савета ўніверсітэта №10.1-ПС ад 25.11.2013 г.  

4. Узнагароджанне студэнтаў Ганаровымі дыпломамі Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта

У адпаведнасці з актуальным Палажэннем аб Студэнцкім навуковым таварыстве ГрДУ імя Янкі Купалы і Палажэннем аб Ганаровым дыпломе студэнцкага навуковага таварыства ГрДУ імя Янкі Купалы па выніках навукова-даследчыцкай работы за год найбольш паспяховыя студэнты-даследчыкі ўзнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта. 

Загад № 209 ад 01.03.2006 г. «Аб арганізацыі работы студэнцкага навуковага таварыства»

Загад № 593 ад 23.05.2006 г. «Аб зацвярджэнні Палажэння аб  Ганаровым дыпломе студэнцкага навуковага таварыства»