Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:29

Сумесная навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных тэхналогій у харчовай прамысловасці

nauka5

Сумесная з РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных тэхналогій у харчовай прамысловасці» створана ў 2014 годзе з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, выпрабаванняў і распрацовак у галіне тэхналогіі вытворчасці харчовых прадуктаў экалагічна чыстым, энерга- і рэсурсазберагальных спосабам

Лабараторыя з'яўляецца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем факультэта біялогіі і экалогіі і размешчана на базе памяшканняў Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (Бульвар Ленінскага камсамола, 50, каб. 412).

 

Напрамкі дзейнасці НДЛ

1. Біятэхналогія: інтэнсіфікацыя працэсу вытворчасці лімоннай кіслаты з выкарыстаннем электратэхналогій.

2. Медыцына: распрацоўка метадаў абеззаражвання тэхналагічнага абсталявання, аперацыйных памяшканняў, працэдурных кабінетаў, палат, сыравіны для вытворчасці лекаў.

3. Харчовая прамысловасць: Распрацоўка новых эфектыўных харчовых дабавак і прадуктаў функцыянальнага і прафілактычнага харчавання. Дэзінсекцыя, дэратызацыя, дэзінфекцыя вытворчых і складскіх памяшканняў, водападрыхтоўка і ачыстка сточных вод метадам азаніравання.

4. Сельская гаспадарка: выкарыстанне азонавых тэхналогій для сушкі зерня і іншай расліннай сыравіны, перадпасяўной апрацоўкі сямян і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі.

5. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: выкарыстанне экалагічна чыстых (азонавых) тэхналогій як эфектыўнай замены таксічным пратравам і дэзінфектантам.

Магчымасці НДЛ:

– правядзенне даследаванняў і распрацоўка новых тэхналогій абеззаражвання тэхналагічнага абсталявання метадам азаніравання для розных галін народнай гаспадаркі;

– распрацоўка тэхналогіі захоўвання і абеззаражвання кандытарскай сыравіны (арэхі, какава бабы, інш.) у азона-паветраным асяроддзі;

– распрацоўка тэхналогіі выкарыстання хіцін-глюканавага комплексу, у якасці праіилактычнай дабаўкі ў харчовыя прадукты;

– інтэнсіфікацыя вытворчасці хлебапекарскіх дрожжаў, вытворчасць соладу на спіртзаводах з выкарытсаннем азонавых тэхналогій.

Кадравы састаў і матэрыяльна-тэхнічная база НДЛ

Лабараторыя валодае высокакваліфікаваным персаналам, збалансаваным па спецыяльнасцях біялагічнага і тэхнічнага профілю і аснашчана сучасным навуковым абсталяваннем.