Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:29

Навукова-даследчая лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання аб'ектаў навакольнага асяроддзя

nauka4Навукова-даследчая лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання аб'ектаў навакольнага асяроддзя створана ў 2011 годзе (загадам рэктара № 1534 ад 12.11.2010 г.) з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, іспытаў і распрацовак у галіне хімічнай тэхналогіі мікраэлементнага аналізу састава рэчываў арганічнай і неарганічнай прыроды.

Лабараторыя з'яўляецца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем Навукова-даследчыцкай часці ўніверсітэта і размешчана на базе вучэбнага корпуса № 3 (Бульвар Ленінскага камсамола, 5, каб. 215).

Напрамкі дзейнасці НДЛ

 1. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: вызначэнне мікраэлементаў і цяжкіх металаў у глебах, вадзе, ападках, аэразолях, даследаванне біягеннай міграцыі мікраэлементаў у экасістэмах.

2. Лакафарбавая прамысловасць: элементны аналіз свінцовых фарбаў.

3. Нафтахімічная прамысловасць: вызначэнне забруджвання нафты і паліва, кантроль якасці хімічнай прадукцыі.

4. Харчовая прамысловасць і сельская гаспадарка: вызначэнне таксічных металаў у харчовых прадуктах, інгрэдыентах і сельскагаспадарчай сыравіне, кармах.

5. Геалогія, мінералогія і археалогія: элементны аналіз мінералаў, горных парод, датаванне і аналіз археалагічных аб'ектаў і знаходак (манеты, кольцы, шлакі, косці).

6. Мастацтва, крыміналістыка: вывучэнне сапраўднасці і экспертыза розных твораў мастацтва.

7. Медыцына: маніторвнг эндпэкалагічнага статуса арганізма (аналіз біяаб'ектаў (валос, крыві) на ўтрыманне біяэлементаў).

Магчымасці НДЛ:

правядзенне даследаванняў па колькасным вызначэнні шырокага спектру хімічных элементаў:

– ідэнтыфікацыя элементнага саставу (ад берылія (Be) да ўрана (U)) розных неарганічных і арганічных матэрыялаў, рэчываў, якія забруджваюць гарадскія і прамысловыя стокі;

– вызначэнне канцэнтрацый і масавых доляў мікраэлементаў у біялагічным матэрыяле жывёл і чалавека, прадуктах харчавання, прэміксах і кармавых дабаўках;

– вызначэнне рэдказямельных і высакародных металаў у ювелірных вырабах;

– рэгістрацыя спектраў рэнтгенаўскай флюарэсцэнцыі даследуемых проб. Вызначэнне энергетычнага стану і інтэнсіўнасці ліній рэнтгенаўскай флюарэсцэнцыі.