Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:29

Навукова-даследчыцкая лабараторыя біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў

nauka1Навукова-даследчыцкая лабараторыя біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў створана ў 2004 годзе (загадам рэктара № 193 ад 24.03.2004 г.) з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, выпрабаванняў і распрацовак ў галіне аналітычнай хіміі і біяхіміі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў, даследавання механізмаў іх біялагічнага дзеяння.

Лабараторыя з'яўляеца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем Навукова-даследчай часці ўніверсітэта і размешчана на базе вучэбнага корпуса № 3 (Бульвар Ленінскага камсамола, 5, каб. 216).

Напрамкі дзейнасці НДЛ

1. Аналітычная хімія: распрацоўка і адаптацыя храматаграфічных і спектральных метадаў аналізу розных прыродных арганічных злучэнняў.

2. Медыцына: маніторынг біяхімічнага (нутрыентнага) статусу арганізма чалавека і жывёл, дыягностыка спадчынных энзімапатый, парушэнняў абмену амінакіслот, біяхімічнае тэсціраванне ў галіне метабаломікі чалавека і жывёл.

3. Харчовая прамысловасць: контроль якасці і біялагічнай каштоўнасці харчовай прадукцыі. Распрацоўка новых эфектыўных харчовых дабавак і прадуктаў функцыянальнага харчавання.

4. Сельская гаспадарка: аналіз біялагічнай каштоўнасці і якасці кармоў, біядабавак, фітахімічны аналіз расліннай сыравіны і сельскагаспадарчых прадуктаў.

5. Фармакалогія: аналітычнае вызначэнне дзеючых субстанцый лекавых сродкаў і біядабавак на аснове амінакіслот, вітамінаў і стэроідных гармонаў.

6. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: вызначэнне парушэнняў прадуктаў азоцістага абмену ў жывых арганізмах пры змяненнях умоў навакольнага асяроддзя.

Магчымасці НДЛ:

Правядзенне даследаванняў па якасным і колькасным аналізе шырокага спектру прыродных біялагічна актыўных злучэнняў:

  • свабодных амінакіслот і іх метабалітаў (уключаючы нейраактыўныя, араматычныя амінакіслоты) метадам ВЭЖХ у біялагічным матэрыяле жывёл і чалавека, прадуктах харчавання, прэміксах і кармавых дабаўках;
  • водарастваральных вітамінаў і жырарастваральных вітамінаў A,E спектральнымі метадамі і метадім ВЭЖХ у прэміксах, кармавых дабаўках і прадуктах харчавання;
  • асноўных стэроідных гармонаў і іх метабалітаў метадам ВЭЖХ у біялагічным матэрыяле жывёл і чалавека;
  • ізахіналінавых і хіналізідзінавых алкалоідаў у расліннай сыравіне спектральным метадам і метадам ВЭЖХ.