Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 05 Снежань 2015 14:27

Рэспубліканскі фестываль творчасці замежных студэнтаў «F.–ART.by» праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы

У перыяд з 17 лістапада па 5 снежня 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць фестываль творчасці замежных студэнтаў «F.–ART.by», у рамках якога арганізаваны Дні нацыянальных культур:

16 лістапада – Дзень культуры Нігерыі;

17-25 лістапада – Дні туркменскай культуры;

18 лістапада – Дзень культуры Ірака;

19 лістапада – Дзень культуры Эквадора;

20 лістапада – Дзень славянскіх культур;

3 снежня – Дзень кітайскай культуры.

Замежныя студэнты нашага ўніверсітэта прэзентуюць свае краіны: адкрываюць выставы нацыянальнага адзення, экспазіцыі ўласных фотаработ, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізуюць дэгустацыю страў, даюць майстар-класы, выступаюць з канцэртамі, удзельнічаюць у сустрэчах з прадстаўнікамі пасольств і наведваюць гісторыка-культурныя комплексы і аб'екты беларускай культуры.

Свае таленты замежныя студэнты могуць прадэманстраваць у наступных конкурсах:

-  серыі персанальных выстаў «Грані творчасці»;

-  аўдыёвізуальным праекце «Гармонія бясконцасці»;

-  конкурсе відэаінтэрв'ю «20 першых. Пакаленне паспяховых»;

-  інтэрактыўнай акцыі «VADE MECUM»;

-  відэа-альтэрнаце «Творчасць як дыялог свету»;

-  конкурсе інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадалагічных матэрыялаў «Наш час – ініцыятыва».

Лепшыя работы замежных студэнтаў-купалаўцаў будуць прадстаўлены ў фінале рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў «F.–ART.by».

Падрабязнасці правядзення фестываля гл. у дадатку.