Версия для печати
Опубликовано в Понедельник, 17 октября 2016 12:00

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае да ўдзелу ў конкурсе эсэ «Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце»

З 17 кастрычніка па 8 снежня 2016 года навуковая бябліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Янкі Купалы праводзіць конкурс эсэ «Рэха Францыска Скарыны ў сучасным свеце», прысвечаны 500-годдзю з пачатку кнігадрукавання на Беларусі.

Асноўная мэта конкурсу – папулярызаваць нацыянальную культуру, развіцце духоўнага, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу творчай моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты купалаўскага ВНУ, а таксама навучэнцы каледжаў, якія ўваходзяць у склад ГрДУ імя Янкі Купалы.

Заяўкі і тэксты эсэ прыймаюцца до 25 лістапада 2016 года па адрасе: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 116а.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна пазнаеміцца тут.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 116а

Тэл.: 73-19-24

E-mail: library@grsu.by