Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Верасень 2017 14:05

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняць удзел у Міжнародным кангрэсе «500 гадоў беларускага кнігадрукавання»

Міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» пройдзе 14-15 верасня 2017 года ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У рамках кангрэса пройдуць Міжнародны круглы стол «Дакументальная спадчына ў цэнтральнаеўрапейскіх рэгіёне: шляхі захавання, вывучэння і папулярызацыі», XX Агульны сход Некамерцыйнага партнёрства «Бібліятэчная асамблея Еўразіі», прымеркаваны да 25-годдзя БАЕ і пасяджэнне аб'яднання «Бібліятэка Балтыка», а таксама шэраг іншых знакавых мерапрыемстваў.

Больш падрабязна з праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца   у дадатку.