Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Верасень 2017 11:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыла працу Польска-Беларуская Акадэмія права

6438 1З 11 па 16 верасня на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і Універсітэта ў Беластоку прайшла першая Польска-Беларуская Акадэмія права.

Даклады аб канстытуцыйным, адміністрацыйным, грамадзянскім і крымінальным праве студэнты праслухалі на польскай і рускай мовах, што дазволіла не толькі пазнаёміцца з юрыдычнай сістэмай дзвюх краін, але і атрымаць моўную практыку.

«Ідэю правесці Акадэмію падказала жыццё, - падзяліўся доктар права, упаўнаважаны рэктара Універсітэта ў Беластоку па супрацоўніцтве з універсітэтамі Усходняй Еўропы Яраслаў Мацвяюк. - Беларусь і Польшча супрацоўнічаюць у бізнесе і турызме, таму студэнтам-юрыстам неабходна ведаць асновы заканадаўства суседняй краіны».

Яраслаў Мацвяюк таксама адзначыў, што вельмі шмат студэнтаў Універсітэта ў Беластоку хацела паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, і тыя, каму пашчасціла прыняць удзел у рабоце Акадэміі, вельмі рады, што пазнаёміліся з беларускім правам.

Плануецца, што Польска-Беларуская Акадэмія права адновіць працу праз год. Першым прымаць гасцей будзе юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, затым праца працягнецца на базе Універсітэта ў Беластоку.