Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Верасень 2017 10:00

Конкурс у рамках праграмы Erasmus + на вясновы семестр 2017/2018 навучальны год ва Універсітэце Гранады (Гранада, Іспанія)

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў і аспірантаў купалаўскага ўніверсітэта на навучанне ва  Універсітэце Гранады (Гранада, Іспанія).

Працягласць праграмы (даступна 3 мабільнасці для студэнтаў і дзве для аспірантаў) - 5 і 6 месяцаў адпаведна. Спіс прапанаваных курсаў можна знайсці па наступных спасылках:

Неабходны ўзровень валодання мовай навучання (англійская, іспанская) - B1. Памер фінансавання - 800 еўра ў месяц.

Падача заявак ажыццяўляецца да 21 верасня 2017 года.

Спіс дакументаў для падачы заяўкі можна знайсці па спасылцы.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).