Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Кастрычнік 2017 10:00

Акция безвозмездной добровольной сдачи крови

11 кастрычніка ў здраўпункте навучальнага корпуса № 6 (вул. Захарава, 32, 1-й паверх) з 9.00 да 12.30 будзе праходзіць акцыя бязвыплатнай добраахвотнай здачы крыві. Студэнты і супрацоўнікі, якія жадаюць здаць кроў, могуць звяртацца ў Цэнтр аховы здароўя (вул. Гаспадарчая, 23, каб. № 109) для атрымання даведкі лекара аб стане здароўя донара.

Донару пры сабе неабходна мець наступныя дакументы:

– пашпарт (рэгістрацыя ў Гродне ці Гродзенскай вобласці не менш за 6 месяцаў);

–флюараграфія;

– даведка лекара аб стане здароўя донара, выдадзеная ў Цэнтры аховы здароўя універсітэта або паліклініцы па месцы жыхарства;

– для жанчын даведка гінеколага з указаннем захворванняў, родаў, аперацый за апошні год (прадастаўляецца 1 раз у 6 месяцаў);

–ваенны білет або прыпісное сведчанне для мужчын.

Згодна з арт. 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2010 № 197-З «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» у дзень здачы крыві навучэнцы вызваляюцца ад заняткаў, а супрацоўнікі ад працы. Пасля кожнага дня здачы крыві донару прадастаўляецца дадатковы дзень адпачынку.

Кожнаму  донару на пакрыццё харчавання пасля сдачы крыві будуць выдадзены грашовыя сродкі ў памеры 10% бюджэту пражытачнага мінімуму (19,76 руб. у жніўні-кастрычніку 2017г.).

Для лепшай арганізацыі мерапрыемства жадаючых здаць кроў просім загадзя запісацца ў Цэнтры аховы здароўя па адрасе вул. Гаспадарчая, 23, каб. № 109 альбо ў здраўпункце навучальнага корпуса № 6 (вул. Захарава, 32, 1-й паверх).

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Цэнтр аховы здароўя (вул. Гаспадарчая, 23, тэл .: +375 152 48 70 06, +375 152 41 01 52).