Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Верасень 2017 15:55

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

ЦТ2017 2018У перыяд з 26 па 31 кастрычніка ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў г. Гродна адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па прадметах ЦТ.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на асноўныя дні правядзення РТ будзе праходзіць у перыяд з 5 па 24 кастрычніка ў оnline-рэжыме (кругласутачна) і па наступных адрасах:

- з 16 па 24 кастрычніка ў г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у суб. 21 кастрычніка - з 9.00 да 14.00);

- з 9 па 24 кастрычніка ў г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у суб. 21 кастрычніка - з 9.00 да 14.00);

- з 9 па 24 кастрычніка ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў (пн-пт з 9.00 да 17.00).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на рэзервовыя дні РТ ў оnline-рэжыме (кругласутачна) пройдзе ў г. Гродна і г. Ліда з 26 па 30 кастрычніка, з 5 лістапада па 12 снежня.

Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні па адным прадмеце - 7,0 рублёў.

У  Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі адзначаюць, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазволіць праверыць узровень ведаў і аб'ектыўна ацаніць ступень падрыхтаванасці да цэнтралiзаванага тэсцiравання, азнаёміцца з тэматыкай і тэхналогіяй выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання ў межах адведзенага часу, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў, адаптавацца да ўмоў і патрабаванням ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і зрабіць выбар шляху далейшай якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.

 

Графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання
г. Гродна

26 кастрычніка  (чацвер)

фізіка, біялогія

27 кастрычніка  (пятніца)

хімія, замежныя мовы, геаграфія, Сусветная гісторыя

28 кастрычніка  (субота)

руская мова, беларуская мова

29 кастрычніка  (нядзеля)

матэматыка, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства

30 кастрычніка  (панядзелак)

руская мова, беларуская мова

31 кастрычніка ;

21, 22, 23 лістапада;

14, 15, 16 снежня

рэзервовыя дні - ўсе прадметы

г. Ліда

26 кастрычніка  (чацвер)

фізіка, біялогія

27 кастрычніка  (пятніца)

хімія, замежныя мовы, геаграфія, Сусветная гісторыя

28 кастрычніка  (субота)

матэматыка, гісторыя Беларусі, грамадазнаўства

29 кастрычніка  (нядзеля)

руская мова, беларуская мова

31 кастрычніка ;

21, 22, 23 лістапада;

14, 15, 16 снежня

рэзервовыя дні - ўсе прадметы

Раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці

28 кастрычніка  (субота)

фізіка, грамадазнаўства, біялогія

29 кастрычніка  (нядзеля)

хімія, замежныя мовы, геаграфія, Сусветная гісторыя

30 кастрычніка (панядзелак)

руская мова, беларуская мова

31 кастрычніка  (аўторак)

матэматыка, гісторыя Беларусі

14, 15, 16 снежня

рэзервовыя дні - ўсе прадметы