Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Лістапад 2017 15:30

Профільны лагер для будучых педагогаў «Настаўнік Next» ў трэці раз адкрыецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Першыя два гады лагер праходзіў у перыяд летніх канікул школьнікаў. У гэты раз яго ўпершыню арганізавалі падчас восеньскіх: на два дні вучні сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска пагрузяцца ў студэнцкае жыццё купалаўскага ўніверсітэта і асвояць асновы педагагічнай прафесіі.

Профільны аздараўленчы лагер «Настаўнік Next» з'яўляецца сумеснай ініцыятывай аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама і педагагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта. Арганізатары падкрэсліваюць, што праект дае магчымасць вярнуць прэстыж прафесіі, прыцягнуць будучых абітурыентаў. У наступным годзе выпускнікі профільных педагагічных класаў з высокім сярэднім балам атэстата змогуць разлічваць на паступленне ва ўніверсітэт без экзаменаў: па выніках гутаркі і па рэкамендацыі педсавета школы. Дарэчы, такой магчымасцю ў гэтым годзе скарысталася удзельніца першага праекта, які праходзіў ў 2016 годзе. Дзяўчына стала студэнткай філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

На працягу бліжэйшых двух дзён школьнікі пазнаёмяцца з факультэтамі матэматыкі і інфарматыкі, біялогіі і экалогіі і ваенным факультэтам. Наведаюць тэматычны майстар-клас «QR-код - сучасны інструмент апрацоўкі інфармацыі», які правядзе фіналіст конкурсу «Настаўнік года - 2014», настаўнік працы сярэдняй школы № 7 Ваўкавыска Алена Дубанос. Таксама хлопцы сустрэнуцца з дактарамі навук Віктарам Таранцеем, Чэславам Кірвелем, Алегам Раманавым, прымуць удзел у трэнінгу «Невербальная камунікацыя», папрацуюць на інтэрактыўнай пляцоўцы «Тэрыторыя новых ведаў», а таксама разам са студэнтамі спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" паспрабуюць сябе ў ролі настаўніка пачатковых класаў.

Плануецца, што лагер «Настаўнік Next» працягне працу ў 2018 годзе.