Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Лістапад 2017 11:47

Пашыранае пасяджэнне Савета трох універсітэтаў адбудзецца ў Гродне

Мерапрыемства пройдзе 20 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (вул. Горкага, 80) сумесна з сэсіяй Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў. Пашыранае пасяджэнне Савета трох універсітэтаў будзе прысвечана пытанням стану і перспектыў развіцця навукі ў Гродзенскай вобласці.

У праграме мерапрыемства - выстава навуковых дасягненняў Гродзеншчыны і пашыранае пасяджэнне Савета трох універсітэтаў: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.