Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Лістапад 2017 14:26

Інфармацыйны дзень па конкурсе заявак 2018 года ў рамках праграмы Erasmus + правядуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Семінар пройдзе пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага офіса праграмы Erasmus + у Рэспубліцы Беларусь.

На сустрэчы раскажуць пра асаблівасці падачы заявак па праграме Erasmus + у рамках праектаў «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» і «Жан Манэ" і "Мабільнасць для студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ» і «Сумесныя магістарскія ступені Erasmus Mundus».

Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Ажэшка 22, аўд. 218. За даведкамі звяртацца ў сектар міжнароднай праектнай дзейнасці: аўд. 104а, тэл. 72-10-57.

Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемстве!

Праграма семінара

 

Время

Мероприятие

13.30 – 14.00

Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

14.00 – 14.10 

Прывітальнае слова.

14.10 – 15.10

Конкурс заявак 2018 года па праграме Erasmus +: Інструменты «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» і «Жан Манэ» (Кацярына Мінюковіч, офіс праграмы Erasmus + у Рэспубліцы Беларусь).

15.10 – 15.20 

Адказы на пытанні.

15.20 – 16.00 

Конкурс заявак 2018 года па Праграме Erasmus +: Інструменты «Мабільнасць для студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ» і «Сумесныя магістарскія ступені Erasmus Mundus» (Іна Міцкевіч, офіс праграмы Erasmus + у Рэспубліцы Беларусь).

16.00 – 16.20 

Адказы на пытанні. Агульная дыскусія. Падвядзенне вынікаў.