Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Лістапад 2017 09:23

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017»

IMG 9956Дзяўчына прадставіць Гарадзеншчыну ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2017», які пройдзе ў снежні ў Мінску.

Супернікамі Аляксандры на абласным этапе сталі лепшыя студэнты двух гродзенскіх універсітэтаў. Гэта студэнтка эканамічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Яўгенія Бобніс і студэнт лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіслаў Шышко.

Варта адзначыць, што ўсе канкурсанты маюць сярэдні бал паспяховасці не ніжэй 8.0, актыўна ўдзельнічаюць у навуковым, творчым, спартыўным, грамадскім жыцці сваёй ВНУ, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і лідэрскія якасці.

У рамках завочнага тура студэнты прадставілі журы партфоліо, якое адлюстроўвае шматлікія поспехі ўдзельнікаў, і відэаролік пра вясёлае студэнцкае жыццё. У фінале, які адбыўся 16 лістапада, напярэдадні Міжнароднага дня студэнта, у моладзевым цэнтры "Гродна", студэнты спаборнічалі ў трох конкурсах.

Падчас першага конкурсу самапрэзентацыі «Я - студэнт» удзельнікі расказвалі пра сябе, пра свае дасягненні і планы на будучыню.

Другі конкурс - інтэлектуальны - быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Тут хлопцы прадэманстравалі свае прамоўніцкія здольнасці і навыкі красамоўства. Так, Аляксандра Радковіч параўнала веды з морам, бязмежныя прасторы якога людзі, як ветразнікі, барозняць на працягу ўсяго свайго жыцця. І першым беларусам, які адправіўся пакараць «мора» кнігадрукавання, стаў Францыск Скарына.

Завяршыліся фінальныя выпрабаванні творчым конкурсам «Беларусь - краіна натхнення», у рамках якога канкурсанты дэкламавалі вершы і празаічныя творы ўласнага сачынення, спявалі і танцавалі, прадстаўлялі журы ўсе свае таленты.

Па рашэнні журы тытула «Студэнт года - 2017» была ўдастоена студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч. Як адзначылі члены журы, дзяўчына заваявала ўсіх сваёй душэўнасцю, а конкурсныя выступленні на роднай беларускай мове прымусілі пранікнуцца да нашай студэнткі шчырай сімпатыяй.

–Быць лепшого студэнт на Гродзеншчыны для мяне гэтя Вялікі гонар І адказнасць. Область павінна мной ганарыцца І Разумец, Што я не проста так стала «студэнт года - 2017», а тытул гэты заслужыў. Далейшыя планы - перамагчы Ў рэспубліканскім конкурсе, - падзялілася пасля конкурсу Аляксандра.