Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Студзень 2018 15:16

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі навагодняга конкурсу «ЭкоЁлка»

7804 1У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навагодні конкурс «ЭкоЁлка» ужо на працягу пяці гадоў аб'ядноўвае актыўных студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Гэты год не стаў выключэннем: на конкурс удзельнікі прадставілі больш за 150 арыгінальных работ.

Журы падвяло вынікі і вызначыла пераможцаў у дзвюх намінацыях «Лепшая елка» і «Лепшая цацка». Таксама былі заснаваны дадатковыя намінацыі.

У намінацыі «Лепшая елка» перамогу атрымаў аўтарскі калектыў студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну. У яго склад увайшлі Ганна Калодзіна, Ілона Бажкова, Аляксандра Бажкова, Дар'я Жлобіч і Ганна Каюкала.

Другое месца заняла пашпартыстка студэнцкага гарадка Жанна Слівінская, трэцяе - дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Галіна Мусафірава і студэнты 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўген Данільчык і Максім Трусаў.

Лепшую елкавую цацку на конкурс прадставіла галоўны бібліёграф аддзела камплектавання, навуковай апрацоўкі фондаў і арганізацыі каталогаў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта Наталля Аляксеева. Другой ў гэтай намінацыі стала праца канцэртмайстра кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Любові Дубавец, трэцяй - цацка загадчыка інтэрната № 2 студэнцкага гарадка Алены Суцягінай.

Самай арыгінальнай елкай стала елка педагога-арганізатара студэнцкага гарадка Ганны Самушчык, елкай сяброўства прызнана елка прадстаўнікоў інжынерна-будаўнічага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, самая разумная елка была прадстаўлена аўтарскім калектывам супрацоўнікаў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта ў складзе Святланы Дзецінай і Наталлі Петрашка.

Лепшая навагодняя кампазіцыя апынулася ў аўтарскага калектыву інтэрната № 4 студэнцкага гарадка, самая казачная елка - у лабаранта кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі Валянціны Васільчык, лепшы калядны вянок - у аўтарскага калектыву работнікаў студгарадка ў складзе Жанны Слвнскай і Людмілы Нарута.

Самай прафесійнай елкай прызнана елка старэйшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Сяргея Ляшука і студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

У намінацыі «Дыскаелка» перамагла старшы выкладчык кафедры сацыялогіі, і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Нарынэ Авецян. А лепшым факультэтам, які прадставіў найбольшую колькасць разнастайных работ падчас конкурсу, стаў педагагічны факультэт.

Акрамя таго, асобна дыпломамі ўдзельніка былі адзначаны лабарант кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Надзея Наседкіна і студэнты-першакурснікі спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Дыплом удзельніка атрымалі таксама вядучы спецыяліст аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Людміла Дударава, аўтарскі калектыў студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта ў складзе Настассі Апейкінай і Карыны Астапук, аўтарскі калектыў студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Гісторыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў складзе Вольгі Тумін і Кірыла Ананька, а таксама калектывы факультэтаў псіхалогіі, матэматыкі і інфарматыкі  інтэрната № 5 студэнцкага гарадка.