Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Студзень 2018 15:48

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае замежнікаў у Зімовую школу рускай мовы - 2018!

На працягу двух тыдняў - з 4 па 17 лютага 2018 года - замежнікі будуць удасканальваць веды рускай мовы, пазнаёмяцца з беларускай культурай і традыцыямі, знойдуць новых сяброў і наведаюць шэраг займальных месцаў і мерапрыемстваў.

Арганізатары Зімовай школы рускай мовы падрыхтавалі для ўдзельнікаў школы заняткі рускай мовай з вопытнымі выкладчыкамі, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, заняткі «Караоке па-руску», кулінарныя заняткі «Беларуская кухня», экскурсіі, наведванне аднаго з прадпрыемстваў Гродна, майстар-клас па традыцыйнай народнай творчасці, кіналекторыі і многае іншае.

Па выніках Зімовай школы рускай мовы кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат.

Каб стаць удзельнікам Зімовай школы рускай мовы - 2018, неабходна да 10 студзеня 2018 года запоўніуь электронную заяўку.

Кантакты:

Тэл.: + 375 (152) 68-02-29

E-mail: rls@grsu.by

Web: http://rls.grsu.by/ru