Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Студзень 2018 11:14

Валанцёрскі праект "Дары сябе без астатку"

 

Мэта праекта: каардынацыя і актывізацыя моладзевых ініцыятываў, развіццё ў студэнтаў высокіх маральных якасцяў шляхам прапаганды ідэй добраахвотнай працы на карысць грамадства і прыцягненне студэнтаў да вырашэння сацыяльна значных праблем.

 

Задачы праекта:

  • папулярызацыя ідэй валанцёрскага руху ў моладзевым асяроддзі, прыцягненне моладзі да ўдзелу ў добраахвотнай бязвыплатнай дапамогі;
  • фарміраванне арыентацыі ў моладзі на пазітыўныя каштоўнасці праз уцягванне ў рэальную сацыяльна-карысную дзейнасць;
  • падтрымка і рэалізацыя сацыяльных ініцыятыў студэнтаў, стварэнне аптымальных умоў для распаўсюджвання валанцёрскага руху і актывізацыі ўдзелу студэнтаў у сацыяльна-значных акцыях горада і вобласці;
  • каардынацыя дабрачыннай (валанцёрскай) дзейнасці студэнтаў усіх факультэтаў;
  • сістэмная прапаганда валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі;
  • усталяванне партнёрскіх сувязяў з моладзевымі арганізацыямі і фондамі для сумеснай сацыяльна значнай дзейнасці.

 

Праект рэалізуецца па наступных напрамках:

  • шэфская дапамога ветэранам ВАВ, ветэранам працы універсітэта, а таксама адзінокім пажылым людзям і інвалідам;
  • дапамога дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама маламаёмасным сем'ям і цяжкахворым дзецям;
  • дапамога бяздомным жывёлам;
  • мерапрыемствы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі, якая навучаецца;
  • іншая валанцёрская дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Непасрэдную рэалізацыю праекта ажыццяўляе Савет валанцёраў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы".

Каардынатарам Савета валанцёраў з'яўляецца педагог сацыяльны 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Есіна Валянціна Іванаўна.

 

1

 

 

 

 

 

 

 

Група Вконтакте

 

 

Што трэба зрабіць, каб стаць валанцёрам ва ўніверсітэце?

  1. Звярнуцца да старшыні валанцёрскага атрада на факультэце;
  2. Выбраць жаданы кірунак валанцёрскай дзейнасці;
  3. Падаць заяву аб прыёме ў члены валанцёрскага руху (атрада) на імя дэкана факультэта;
  4. Член валанцёрскага атрада.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, звяртацца:

230023, Гродна, Ажэшка, 22-224, тэл. +375 152 731986

 

 

1 copy copy

3 copy copy

4 copy

5