Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Лістапад 2020 15:44

Купалаўцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды па выніках абласнога працоўнага семестра

24712 5Педагагічны і будаўнічы атрады, а таксама штаб працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаныя лепшымі ў Гродзенскай вобласці.

У мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў працоўнага лета-2020, прыняў удзел першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Раманаў. Ён зачытаў прывітальны адрас, які перадала Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Павіншаваў удзельнікаў студатрадаўскага руху са сканчэннем працоўнага семестра і намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк.

Лепшыя студатрадаўцы па выніках абласнога працоўнага семестра былі ўдастоены грамат і падзяк. Так, заслужаныя ўзнагароды атрымалі будаўнічы атрад «Метэор-1» і педагагічны атрад «Купалінка-1» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яны былі прызнаныя лепшым атрадамі ў рэгіёне. А лепшым штабам працоўных спраў сярод устаноў вышэйшай адукацыі вобласці стаў штаб Купалаўскага ўніверсітэта.