Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 15 Май 2021 11:15

Купалаўцы - сярэбраныя прызёры II Міжнароднай дыстанцыйнай алімпіяды па турызме

У алімпіядзе прынялі ўдзел 108 чалавек у складзе 27 каманд з краін СНД.

II Міжнародная дыстанцыйная алімпіяда па спецыяльнасці "Турызм" праходзіла вясной гэтага года на базе Інстытута даследаванняў лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка А.А. Букетава (Казахстан).

Па выніках конкурсу каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Шукальнікі прыгод» - Дар'я Талола, Дыяна Кавяза і Анастасія Дудзінская - заняла другое месца ў кірунку «Відэаролік». Навуковы кіраўнік каманды - старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Баярчук.

 

6333

 

6334