Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Ліпень 2021 16:47

VII Справаздачна-выбарчая канферэнцыя першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

brsmУдзельнікамі канферэнцыі ў Купалаўскім універсітэце сталі выбраныя дэлегаты і запрошаныя госці.

 

У ліку ўдзельнікаў канферэнцыі - прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Сянько, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін і другі сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта БРСМ Ганна Кісялеўская.

На канферэнцыі прадставілі справаздачу аб дзейнасці першаснай арганізацыі БРСМ Купалаўскага ўніверсітэта за апошнія 4 гады, аб рабоце студатрадаўскага руху і валанцёрскага атрада, а таксама аб узаемадзеянні з Каардынацыйным саветам студэнтаў, прафкамам студэнтаў. Абмяркоўвалі і перспектывы развіцця арганізацыі ў асноўных кірунках: другасная занятасць моладзі, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, развіццё валанцёрскага руху, рэалізацыя праекта «100 ідэй для Беларусі», арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці студэнцкай моладзі.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі выступілі са зваротам дэлегатаў VII справаздачна-выбарчай Канферэнцыі першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы да студэнтаў універсітэта.

Таксама ў ходзе канферэнцыі былі абраны камітэт і сакратар першаснай арганізацыі БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы. У склад камітэта ўвайшлі 25 прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі, сакратаром стала магістрант філалагічнага факультэта Вольга Русілка. Лепшыя валанцёры, байцы, камандзіры і камісары студэнцкіх атрадаў былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі Гродзенскага абласнога і гарадскога камітэтаў БРСМ.