На сустрэчы прысутнічалі начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ігар Леанідавіч Кергет, намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта Яўгеній Рамуальдавіч Міхаловіч, начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Таццяна Сяргееўна Лукашэвіч, педагог-псіхолаг сацыяльна- педагагічнай і псіхалагічнай службы Таццяна Міхайлаўна Максімовіч, выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Ксенія Уладзіміраўна Гіль, загадчык кафедры узроставай і педагагічнай псіхалогіі Аксана Канстанцінаўна Шульга і вядучы юрысконсульт юрыдычнага аддзела ЦКіПР Людміла Уладзіміраўна Нічыпар.
Госць паразмаўляў з купалаўцамі: студэнты перадалі лісты падзякі італьянскім сем'ям, якія аказваюць ім актыўную падтрымку. Удзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і арганізацыяй студэнцкага форуму італьянскага дабрачыннага фонду, які пройдзе ў маі 2016 года ў Магілёве.
Затым Лучана Браконі ўручыў спецыяльныя стыпендыі 10 купалаўцам, сярод якіх:
студэнтка педагагічнага факультэта Ганна Мухіна;
студэнтка педагагічнага факультэта Алена Даніла;
студэнтка педагагічнага факультэта Марыя Волчак;
студэнтка педагагічнага факультэта Вераніка Русак;
студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Артур Аксюцік;
студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аркадзій Сяменаў;
студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Наталля Пазняковіч;
студэнтка філалагічнага факультэта Таццяна Змітрукевіч;
студэнтка факультэта фізічнай культуры Кацярына Максімовіч;
студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і туризму Аляксандра Караневіч.
На працягу 20 гадоў у Рэспубліцы Беларусь фонд рэалізуе праект «Усынаўленне на адлегласці», у рамках якога матэрыяльна падтрымліваюцца сацыяльна неабароненыя студэнты дзевяці ВНУ, у тым ліку і нашага ўніверсітэта.