Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Люты 2022 09:47

Студэнцкая акцыя "Як я ведаю гісторыю свайго ўніверсітэта?" прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 8091У рамках акцыі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта маглі павіншаваць Купалаўскі ўніверсітэт з 82-годдзем.

У холе галоўнага корпуса ўдзельнікі грамадзянска-патрыятычнага праекта "Жывая гісторыя" прапаноўвалі студэнтам і супрацоўнікам прайсці своеасаблівы экзамен - выцягнуць білет і адказаць на пытанне аб гісторыі сваёй аlma мater - і, у выпадку правільнага адказу, атрымаць падарунак ад праекта "Жывая гісторыя".

Пытанні былі розныя: калі купалаўцам старэйшых курсаў яны здаваліся зусім лёгкімі, то студэнтаў-першакурснікаў прымушалі крыху прызадумацца. Калі была адкрыта плошча ўніверсітэцкага флага? Якую расліну ўпрыгожвае фасад навучальнага корпуса па вуліцы Ажэшкі і з'яўляецца візітнай карткай універсітэта? На гэтыя і многія іншыя пытанні прапанавалі адказаць купалаўцам падчас акцыі!

У Купалаўскім універсітэце працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 82-годдзя роднай аlma мater.