Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Кастрычнік 2022 10:05

Лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 20 кастрычніка

У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 13 купалаўцаў.

Усе фіналісты паспяхова праходзяць выпрабаванні завочнага этапа. Яны прадставілі на суд журы відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект "Маладзёжная ініцыятыва", прысвечаны вырашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы.

Падчас фінальных выпрабаванняў студэнты раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры прамовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства і інтэлектуальным конкурсе, а таксама раскрыюць свой творчы патэнцыял у творчым этапе.

Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2022".