Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Май 2024 13:38

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі персанальнага конкурсу студэнтаў-даследчыкаў за 2023 год

6ab3ce7fdd7ffd6e30ef72e65c39363dУ Купалаўскім універсітэце адбыўся штогадовы конкурс студэнтаў-даследчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы за 2023 год. Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: студэнты-даследчыкі ў галіне прыродазнаўча-тэхнічных навук і студэнты-даследчыкі ў галіне сацыягуманітарных навук.

Сярод студэнтаў-даследчыкаў у галіне прыродазнаўча-тэхнічных навук трэцяе месца заняла студэнтка 4 курса інжынернага факультэта Наталля Рабцэвіч, другое месца ў студэнткі 3 курса інжынернага факультэта Кацярыны Станіславовіч, першае месца заняла студэнтка 4 курса інжынернага факультэта Аляксандра Будзько.

У галіне сацыягуманітарных навук трэцяе месца ў студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта Ганны Гаранчук, другое месца заняла студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Ганна Музыка, а студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Розмысл Ягор – першае месца.