Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Ліпень 2024 16:47

Купалаўцы прымаюць удзел у I Міжнародных маладзёжных летніх Гульнях

photo 5258327047904812221 y70 спартсменаў, якія прадстаўляюць сем айчынных ВНУ, прыбылі ва Уладзівасток. Спаборніцтвы адкрыў шахматны турнір. Усяго ў праграме 12 відаў спорту.

Склад беларускай каманды фарміравалі студэнты не толькі сталічных ВНУ: у страі Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Віцебскі тэхналагічны. За званне лепшых змагаюцца больш за тысячу ўдзельнікаў.

У Гульнях апроч нашай краіны прымаюць каля 500 студэнтаў з Беларусі, Расіі, Кітая, КНДР, Узбекістана і Індыі. Пяцідзённая праграма ўключае індывідуальныя і камандныя спаборніцтвы па бадмінтоне, баскетболе, боксе, пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, настольным тэнісе, плаванні, веславанні-індор, фіджытал-баскетболе, міні-футболе, шахматах.

Таксама ў рамках гульняў запланаваны майстар-класы па барацьбе. Ментарамі выступяць алімпійскія чэмпіёны па боксе, грэка-рымскай і вольнай барацьбе. Студэнты змогуць пагутарыць са знакамітымі спартсменамі і атрымаць новыя веды і навыкі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступяць урад і Міністэрства фізічнай культуры і спорту Прыморскага краю Расіі.