Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Ліпень 2024 12:21

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у Форуме IT-Акадэмграда

photo 5265120878713233268 yIII Форум IT-Акадэмграда "Штучны інтэлект у Беларусі" пройдзе ў Мінску 10 - 11 кастрычніка 2024 года. Гэта найбуйнейшая навуковая падзея года ў галіне штучнага інтэлекту, арганізатарамі якой выступаюць НАН Беларусі і АІПІ НАН Беларусі.

Удзельнікаў чакае насычаная дзелавая праграма, тэматычныя секцыі, круглы стол. Адбудзецца маштабная выстава значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі. Таксама ў рамках форуму падвядуць вынікі адкрытага конкурсу "Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі".

Запрашаюць прыняць удзел усіх зацікаўленых у гэтай значнай падзеі. Рэгістрацыя даступная да 30 верасня па спасылцыhttp://uiip.bas-net.by/forum-it-a/index.html