Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Жнівень 2024 10:26

Купалавец стаў удзельнікам Рэспубліканскага адукацыйнага семінара БРСМ

photo 2024 08 13 16 37 49Сталічнае мерапрыемства аб'яднала каля 300 удзельнікаў – сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў і штатных супрацоўнікаў саюза моладзі, прарэктараў па выхаваўчай рабоце ВНУ.

На працягу двух дзён удзельнікі Рэспубліканскага адукацыйнага семінара БРСМ размаўлялі з аднадумцамі і абменьваліся лепшым вопытам арганізацыі мерапрыемстваў. Прэзентаваў шматгадовы досвед працы з моладдзю на адукацыйнай пляцоўцы прарэктар па выхаваўчай працы Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько.

Мерапрыемствы гэтага фармату накіраваны, перш за ўсё, на маладое пакаленне. Моладзі важна атрымаць веды і неабходную метадалагічную падрыхтоўку, а таксама наладзіць камунікацыю з кіраўнікамі розных узроўняў і прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў.

На пленарным пасяджэнні перад удзельнікамі семінара выступілі эксперты сферы адукацыі, медыя, дзяржкіравання. Яны падзяліліся сваім вопытам у рабоце з моладдзю, далі каштоўныя парады і рэкамендацыі.

Пасля афіцыйнага адкрыцця семінара і пленарнага пасяджэння для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія на прадпрыемствы горада Мінска, працоўная акцыя і вячэрняя інтэлектуальна-забаўляльная праграма. Другі дзень прадоўжыўся работай у чатырох адукацыйных секцыях і завяршыўся народнай зарадкай і спартакіядай.