Калі вы цікавіцеся навукай і хочаце даведацца больш пра апошнія дасягненні ў гэтай сферы, а таксама падзяліцца сваім вопытам і распрацоўкамі, то запрашаем вас прыняць удзел у найбуйнейшай навукова-папулярнай падзеі краіны - Фестывалі навукі. Заяўку можна запоўніць па спасылцы.
На адной маштабнай пляцоўцы збяруцца інтэлектуалы з больш як 20 ВНУ краіны. Удзельнікаў і гасцей таксама чакаюць прэзентацыі, майстар-класы, лекцыі і выстава навуковых распрацовак.
Фестываль навукі ў Мінску – гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. Упершыню ён быў арганізаваны ў 2018 годзе. З таго часу арганізатары працягваюць традыцыі найбуйнейшай навукова-папулярнай падзеі ў актуальным жывым фармаце.
За гады свайго існавання Фестываль навукі ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць удзельнікаў і гасцей з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.
У 2024 годзе Фестываль навукі ў Батанічным садзе пройдзе пры ўсебаковай падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.