Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Жнівень 2024 14:44

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі фестывалю-свята, прысвечанага пякарскаму мастацтву

photo 2024 08 20 11 39 21(1)Супрацоўнікі і члены Першаснай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама навучэнцы Гуманітарнага каледжа наведалі традыцыйны каравай-фэст «Бацькава булка». Мерапрыемства адбылося ў суботу, 17 жніўня, у горадзе Свіслач.

У гэтым годзе каравай-фэст «Бацькава булка» быў прысвечаны 30-годдзю Інстытута Прэзідэнцтва, а таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для гасцей была падрыхтавана праграма з прафесійнымі конкурсамі хлебапёкаў, спаборніцтвамі майстроў-аматараў, дэгустацыяй мяккай, гарачай, як кажуць, «з запалу са спякоты» выпечкі.

Утрымацца ад спакусы і паспрабаваць кавалачак метровай свежай духмянай булкі не змог ніхто.

Падчас фестывалю купалаўцы аддалі даніну памяці і павагі франтавому хлебу, падобнаму на тое, што выпякаўся падчас Вялікай Айчыннай вайны. Часам горкі, са «густам бяды», у вогненныя гады ён ратаваў людзей ад галоднай смерці, становячыся сапраўдным сімвалам Перамогі над ворагам.