Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Верасень 2024 11:53

Па клічы сэрца: у Купалаўскім універсітэце аб'яўляецца набор у Школу валанцёра.

изобббУ студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з'явілася магчымасць стаць удзельнікамі адукацыйнай праграмы — Школа валанцёра! Яна дазволіць купалаўцам аб'яднацца дзеля агульнай справы, дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і стаць часткай актыўнай валанцёрскай супольнасці.

Валанцёрства - гэта не проста дапамога іншым, гэта праява сілы духу і чысціні сэрца. Гэта магчымасць самарэалізацыі і атрымання новага досведу. У Школе валанцёра купалаўцы змогуць знайсці аднадумцаў, даведацца пра розныя праекты і ініцыятывы, а таксама развіць лідарскія якасці.

На занятках удзельнікаў чакаюць майстар-класы, трэнінгі і адкрытыя лекцыі ад вопытных валанцёраў і актывістаў.

Не выпусціце шанец стаць часткай каманды - разам мы можам змяніць свет да лепшага!

Рэгістрацыя даступная да 27.09.2024 па спасылцы.