Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 01 Кастрычнік 2024 11:09

Студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – стыпендыят Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

photo 5463234848060727625 yПа выніках работы XXII справаздачна-выбарнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Святлана Статкевіч была ўдастоена стыпендыі прафсаюзаў Беларусі.

У 2022 годзе Святлана стала ўдзельніцай XIV Рэспубліканскага комплекснага спартыўна-масавага мерапрыемства «УСЕ РАЗАМ». З верасня 2023 года дзяўчына з'яўляецца старшынёй цэхавай прафсаюзнай арганізацыі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта не толькі дае ёй магчымасць удзельнічаць у важных мерапрыемствах, але і арганізоўваць іх самастойна.

Святлана таксама займаецца прафарыентацыйнай работай у рамках педагагічнага факультэта. Яна арганізуе Дні адчыненых дзвярэй, дзе дзеліцца сваімі ведамі і вопытам з будучымі педагогамі.

Актыўнасць дзяўчыны не застаецца без увагі. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць узнагарод абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, менавіта таму яна стала ўладальнікам спецыяльнай стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Узнагарода ўручаецца самым таленавітым і перспектыўным студэнтам ВНУ, навучэнцам ССНУ і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі.

Нагадаем, пачынаючы з 2016 года, нацыянальны прафцэнтр прысуджае стыпендыі перспектыўнай прафсаюзнай моладзі з ліку студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і навучэнцаў каледжаў. Гэты праект рэалізоўваецца на рэспубліканскім узроўні, а стыпендыя ФПБ назначаецца адзін раз за ўвесь перыяд навучання.

Віншуем Святлану Статкевіч, няхай гэтая ўзнагарода будзе яркім пачаткам навучальнага года і стымулам для новых здзяйсненняў і перамог!