Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Кастрычнік 2024 10:57

З любоўю да бацькоў: купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе відэаролікаў

konkursНапярэдадні Дня маці і Дня бацькі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праводзіцца творчы конкурс «Бацькам прысвячаецца…».

Прадставіць творчыя работы на конкурс і падзяліцца асабістай гісторыяй могуць усе ахвочыя. Конкурс дае ўнікальную магчымасць прадэманстраваць свае таленты і расказаць кранальныя сямейныя гісторыі, якія часта застаюцца незаўважанымі.

Пераможцаў конкурсу вызначаць у дзвюх катэгорыях – сярод супрацоўнікаў і студэнтаў. Заяўкі на ўдзел і конкурсныя работы прымаюцца да 14 кастрычніка на электронную пошту csi@grsu.by ці ў Telegram-канале па нумары: +375292789585.

На конкурс прымаюцца відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі, у якіх раскрываецца тэматыка конкурсу «Бацькам прысвячаецца». Працягласць – не больш за адну хвіліну.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308, ці па нумары тэлефона: 39-72-09.

Давайце парадуем самых дарагіх людзей нашаму сэрцу – бацькоў!