Мэта мерапрыемства - развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі універсітэта, павышэнне цікавасці іншаземцаў да Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі і культуры.
Заяўкі на ўдзел і матэрыялы прымаюцца ў тэрмін да 1 лістапада па электронным адрасе: events@grsu.by. У назве матэрыялаў, што адпраўляюцца (файлаў), неабходна пазначыць ПІБ удзельніка(аў).
Купалаўцы, вы зможаце не толькі праявіць свае творчыя здольнасці, але і знайсці новых сяброў. Будзем рады бачыць вас на творчай гасцёўні!