Падчас бацькоўскага сходу адбудзецца выступленне рэктара, у якім яна раскажа пра ўніверсітэт, пра тое асяроддзе, якое ствараецца для студэнтаў, а таксама пра магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя таго, бацькі змогуць даведацца ўсё аб траекторыі паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт.
Пасля завяршэння сходу бацькі змогуць пагутарыць з дэканамі факультэтаў і больш дакладна даведацца інфармацыю аб навучанні на тым ці іншым факультэце.
Для тых, хто не зможа патрапіць на сход, але хоча задаць пытанне, стварылі Google форму. Пераходзьце па спасылцы, пакідайце пытанне. Ніводнае не застанецца без увагі! А таксама ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць паглядзець анлайн-трансляцыю на YouTube-канале Купалаўскага ўніверсітэта.
ШТО? Адкрыты бацькоўскі сход.
ДЗЕ? Вуліца Леніна, 32, актавая зала (другі паверх).
КАЛІ? 26 кастрычніка. Пачатак а 10.00.