Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Кастрычнік 2024 14:05

Навука ў прыярытэце: купалавец прыняў удзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

IMG 0624Учора, 22 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы прайшло пленарнае пасяджэнне IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2023/2024 навучальнага года.

У намінацыі «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці» па накіраванню «Абарона правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» праца студэнта 4 курса юрыдычнага факультэта, спецыяльнасці «Мытная справа» Уладзіслава Курлянчыка была прызнана лепшай.

Тэма артыкула студэнта – «Роля мытных органаў у абароне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», навуковым кіраўніком выступіла старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Сяргееўна Габец.

У рамках мерапрыемства адбылося абмеркаванне навуковых і практычных праблем, звязаных з прававым рэгуляваннем інтэлектуальнай уласнасці (ІС), прававой аховай і абаронай аб'ектаў ІС, эканамічнымі і іншымі аспектамі ІС з улікам міжнароднага досведу і правапрымяняльнай практыкі.

Навукова-практычная канферэнцыя стала дыялогавай пляцоўкай для абмену экспертнымі меркаваннямі і выпрацоўкі розных стратэгій, накіраваных на эфектыўнае вырашэнне сучасных выклікаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.