Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Кастрычнік 2024 10:46

Купалаўцы ўдасканальваюць майстэрства пераканання ў Дэбатным турніры

IMG 3507Купалаўцам спадабаўся фармат дэбатаў, дзе студэнты дыскутуюць на складаныя і спрэчныя тэмы. Таму моладзь з задавальненнем далучылася да Дэбатнага турніру, падчас якога кампетэнтнае журы будзе ацэньваць выступленні і прымаць рашэнне, хто пройдзе далей.

Пасяджэнні клуба будуць праходзіць штомесяц і кожны раз у славеснай схватцы будуць сыходзіцца два факультэты. Пачалі спаборніцкі марафон педагагічны і філалагічны факультэты, якія выступалі на тэму рэгулявання цэн на жыллё.

Дэбаты былі гарачымі, удзельнікі парыравалі меркаванні, прыводзілі аргументы і здзіўлялі сваім красамоўствам. У выніку перамогу ў першай гульні Дэбатнага турніру атрымала каманда педагагічнага факультэта.

Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак і жадаем усім удзельнікам цікавых тэм і яркіх перамог!