Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 21 Лістапад 2024 13:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў абласны этап рэспубліканскага прававога турніру "Сіла Закона"

IMG 2547У турніры прынялі ўдзел навучэнцы 9-11 класаў школ і гімназій Гродзеншчыны. Рабятам было прапанавана адказаць на пытанні ў форме тэста па тэме "Прэзідэнт - гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека".

Турнір "Сіла Закона" традыцыйна ўключае тры этапы. Першы тур праходзіў 14 лістапада падчас класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі.

Абласны (другі) тур адбыўся сёння, 21 лістапада. А 28 лістапада сталіца сустрэне фіналістаў абласнога этапа для выніковага спаборніцтва на юрыдычным факультэце БДУ.

У гэтым годзе навучэнцам прапанавана адказаць на пытанні ў форме тэста па тэме "Прэзідэнт - гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека". Удзельнікаў рэспубліканскага этапа дадаткова чакае напісанне тэматычнага эсэ. Яго тэма стане вядома толькі ў дзень фіналу.

Турнір праводзіцца ў нашай краіне з 2021 года. У мінулым годзе ў інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел амаль 30 000 школьнікаў.

Арганізатарамі абласнога турніру выступаюць Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" пры падтрымцы Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў. У правядзенні абласнога турніру актыўны ўдзел таксама прыняў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.