Праца круглага стала прайшла ў вочным і дыстанцыйным фармаце: удзельнікі, а сярод іх былі як выкладчыкі, так і студэнты, абмеркавалі сістэму прававых сродкаў аховы культурнай спадчыны і гістарычнай памяці з улікам выклікаў і пагроз сучаснасці.
Прафесар Купалаўскага ўніверсітэта, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук Ігар Мартыненка прадставіў даклад-прэзентацыю «Юрыдычная абарона гістарычнай праўды і памяці аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, ваенна-гістарычнай спадчыны». Навуковы даклад, насычаны фактамі і практычнымі прыкладамі, выклікаў вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў навуковага мерапрыемства як у Расіі, так і ў Беларусі. Асабліва адзначаны станоўчы і адзіны ў СНД вопыт выкладання асаблівасцей прававой аховы гісторыка-культурнай спадчыны як вучэбнай дысцыпліны, які рэалізуецца ўжо на працягу многіх гадоў у ГрДУ імя Янкі Купалы.