Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 26 Лістапад 2024 09:29

Студэнт юрыдычнага факультэта стаў удзельнікам ІІ Глабальнага ўніверсітэцкага саміту ЕАЭС

photo 2024 11 25 09 44 03 221 і 22 лістапада студэнт 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» Уладзіслаў Курлянчык прыняў удзел у ІІ Глабальным універсітэцкім саміце ЕАЭС, які адбыўся ў МДІМЗ МЗС Расійскай Федэрацыі. Таксама ў мерапрыемстве паўдзельнічалі і іншыя актыўныя прадстаўнікі купалаўскага супольніцтва.

У праграме мерапрыемстваў студэнта юрфака значыліся майстар-клас «Прыкладны аналіз і прагназаванне ў міжнародных адносінах», Мадэль ЕАЭС, III Еўразійскі маладзёжны эканамічны форум і панэльная дыскусія «Роля ўніверсітэтаў у фарміраванні маладзёжнай палітыкі Еўразійскай прасторы».

Мэта саміта – стварэнне камунікацыйнай платформы міжнароднага ўзроўню для развіцця эфектыўнага ўзаемадзеяння ВНУ, профільных міністэрстваў і ведамстваў, экспертных арганізацый і студэнцкіх аб'яднанняў дзяржаў – членаў ЕАЭС, а таксама ключавых краін – партнёраў ЕАЭС у навуковай і адукацыйнай сферах.

У гэтым годзе для ўдзелу ў саміце былі адабраны 350 заявак, у тым ліку ад прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з-за мяжы – Арменія, Беларусь, Таджыкістан, Кіргізія, Узбекістан, Казахстан, Індыя, Іран.

Праект рэалізуецца МДІМЗ пры актыўным удзеле Юрыдычнага клуба, Еўразійскага навучальнага інстытута і Эканамічнага клуба Oeconomicus ім. А.У. Макаранка.