Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Лістапад 2024 08:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся спаборніцтвы па барацьбе вольнай

47795 026 лістапада ў Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па барацьбе вольнай сярод навучэнцаў у рамках круглагадовай спартакіяды – 2024/2025.

Па выніках напружанага саперніцтва месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод мужчынскіх каманд найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі прадэманстравалі курсанты ваеннага факультэта, якія сталі абсалютнымі пераможцамі, заняўшы 1 месца.

Не менш ганаровае 2 месца заняў юрыдычны факультэт, чыя каманда змагла паказаць высокі ўзровень майстэрства.

У тройку лідараў увайшла і каманда інжынернага факультэта, стаўшы бронзавым прызёрам спаборніцтваў.

Сярод каманд прыгожага полу месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – юрыдычны факультэт. Дзяўчаты ясна далі зразумець, што яны моцныя не толькі духам, але і целам!

2 месца – інжынерны факультэт. Разлютаваная барацьба не зламала ўдзельніц і дазволіла ім заваяваць заслужанае срэбра.