Алімпіяда прайшла на базе навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 6 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На працягу 3 этапаў бліц-алімпіяды ўдзельнікі дэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі ў бліц-апытанні на веданне заканадаўства, паняційнага апарата і гісторыі развіцця мытнай справы, веды ў галіне прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з перамяшчэннем тавараў праз мытную граніцу, уменні ў разліку мытных плацяжоў, а таксама навыкі ў галіне класіфікацыі тавараў у адпаведнасці з таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці.
Студэнты Купалаўскай ВНУ, як адзначылі члены журы, нязначна ўступілі пераможцу - камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Віншуем купалаўцаў, якія сваім вынікам пацвердзілі высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў на юрыдычным факультэце.