Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудуцца выбары Прэзідэнта. Электаральная кампанія ўмацоўвае актыўную грамадзянскую пазіцыю моладзі, дапамагае разабрацца ў складаных працэсах выбарчай сістэмы, што садзейнічае свядома падысці да выбару. Напярэдадні гэтай важнейшай даты ў Купалаўскім універсітэце праходзіць мноства мерапрыемстваў і пасяджэнне Клуба маладога выбаршчыка адно з іх.
У рамках пасяджэння адбыліся выступы студэнтаў, якія тычыліся электаральнай кампаніі не толькі ў Беларусі. Сеспедэс Забала Алонса Хасэ, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта, расказаў аб выбарчай сістэме Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.
Дзякуючы выступленню Махры Байрамавай, студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, удзельнікі даведаліся аб выбарах у Рэспубліцы Туркменістан. А студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыя Паўловіч расказала аб станаўленні нацыянальнай выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь, развіцці інстытута прэзідэнцтва, прававым статусе Прэзідэнта, яго месцы ў сістэме дзяржаўнага кіравання, а таксама асаблівасцях правядзення кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пасля выступленняў прайшла інтэлектуальная гульня ад Клуба маладога выбаршчыка «Ведаю ўсё пра выбары. Выбарчая сістэма: учора, сёння, заўтра», якая складалася з 5 тураў.