Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 31 Студзень 2025 11:42

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў VII Міжнародным форуме маладых кіраўнікоў

международн12 сакавіка 2025 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбудзецца VII Міжнародны форум маладых кіраўнікоў.

У рамках форуму пройдуць ХXIX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў "Тэарэтыка-метадалагічныя і прыкладныя аспекты дзяржаўнага кіравання" і мітап маладых парламентарыяў рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Форум закліканы паспрыяць развіццю навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, аспірантаў, маладых вучоных, прыцягнуць іх да вырашэння задач сучаснай навукі.

VII Міжнародны форум маладых кіраўнікоў пройдзе ў Мінску па адрасе: вуліца Маскоўская, д. 17, (І корпус Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

Дата і час правядзення форума: 12 сакавіка 2025 года, 10:00-16:00.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў мерапрыемствах форума праходзіць да 23 лютага 2025 года (уключна) па спасылцы .

Падрабязнасці аб падзеі можна знайсці ў інфармацыйным лісце.