Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Люты 2025 16:14

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у Фестывалі навукі

photo 5292245323764327438 yФестываль навукі ў Мінску – гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.

У 2025 годзе Фестываль навукі пройдзе ўжо 7-ы раз, і вы можаце дапамагчы зрабіць яго незабыўным! Фестываль навукі – гэта ўнікальная і яркая падзея, якая развіваецца і ўдасканальваецца дзякуючы энтузіязму людзей, якія ўкладаюць свае веды, крэатыўныя ідэі і фізічныя намаганні.

Калі вы студэнт, прафесіянал, валанцёр ці проста захопленыя навукай і гатовы актыўна ўдзельнічаць і браць на сябе адказнасць, запрашаем далучыцца. Бо менавіта захопленыя людзі ствараюць нешта грандыёзнае і дапамагаюць папулярызаваць навуку!

Прайсці рэгістрацыю можна па спасылцы