Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 04 Сакавік 2025 10:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе маляўнічае шоу «Міс і Містар універсітэт – 2025»

13 сакавіка ў актавай зале Купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Леніна, 32 адбудзецца яркая падзея – конкурс «Міс і Містар універсітэт – 2025». Пачатак а 18:00!

На сцэну выйдуць 10 чароўных дзяўчат і 10 харызматычных хлопцаў, гатовых здзівіць журы сваімі талентамі, грацыяй і артыстызмам. Гэта будзе вечар, поўны прыгажосці, стыльных дэфіле і яркіх вобразаў!

Не прапусціце шанс стаць часткай гэтага грандыёзнага шоу! Білеты можна набыць у Рэгіянальным цэнтры турызму (вул. Ажэшкі, 22, 1 паверх). Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 397449, +375 (29) 869 06 02. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 80 (152) 62 60 42.

Чакаем вас на гэтай незабыўнай падзеі!

 

МИСС