Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Сакавік 2025 10:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў набор у Школу папулярызатара навукі – 2 сезон

ШКОЛАЗапрашаем купалаўцаў далучыцца да 2 сезона Школы папулярызатара навукі! Калі вы хочаце падзяліцца ведамі і зрабіць навуку даступнай і займальнай для шырокай аўдыторыі, гэты праект для вас.

Удзельнікаў чакаюць сустрэчы з вопытнымі папулярызатарамі навукі, заняткі па аратарскім майстэрстве і стварэнні асабістага брэнда. Вы атрымаеце магчымасць падрыхтаваць публічнае выступленне і завяршыць навучанне на выпускным мерапрыемстве, якое пройдзе на адной з найбуйнейшых пляцовак Мінска.

Навучанне будзе праходзіць вочна ў Мінску з красавіка па чэрвені 2025 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму.

Прыём заявак адкрыты да 23 сакавіка. Удзел бясплатны па выніках адбору.

Нагадваем, што ў 2024 годзе Школа папулярызатара навукі паспяхова правяла першы сезон, падрыхтаваўшы 12 новых папулярызатараў і арганізаваўшы два маштабныя мерапрыемствы. Не прапусціце магчымасць стаць часткай гэтага займальнага праекта!

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdtiyJFFdeGBazcJdwEUrmFubqKpq3RIa233YDTtR2Uf7mquw/viewform