Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Дзіяны Зубрык удзел у алімпіядзе прыняла каманда юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы – «Купалаўцы». У склад каманды ўвайшлі наступныя студэнты: Ульяна Катляр, Дар'я Лёгкая, Алена Маскаленка, Павел Раманчук і Уладзіслаў Курлянчык. У індывідуальным заліку прынялі ўдзел Андрэй Пятровіч, Кірыл Іваноўскі і Дар'я Трацяк.
Па выніках алімпіяды каманда «Купалаўцы» стала лепшай у конкурсе па натарыяце і была ўзнагароджана дыпломам I ступені. Акрамя таго, Алена Маскаленка атрымала запрашэнне на праходжанне стажыроўкі ў вядомых міжнародных юрыдычных кампаніях «REVERA» і «GRATA International».
Каманда студэнтаў Купалаўскага ВНУ была падрыхтавана выкладчыкамі юрыдычнага факультэта, а таксама прадстаўнікамі Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.